Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ваня-пух

Пятніцай увечары вырашылі ехаць на канцэрт Океана Ельзы ў Мірскі замак. Ну ўсё! 100 пудоў!

А раніцай на вакзале Аня аказалася адна. Было сумна і непрыемна (назавём гэта так), неба глянула на мяне гаротніцу і заплакала, але я схавалася ў дызель. Кьвіток быў толькі да Маладзечна. Думаю, вазьму зарадку да тэлефона, рэчы пазабіраю і назад паеду – дамоў. А потым успамінаю, што не ўзяла ключы ад кватэры... Хм? Ну не на вуліцы ж сядзець пад дажджом...у электроне куды цяплей...еду ў Менск, а там паглядзім.

Пакуль ехала ў Менск заўважыла, што ўзяла ключы ад кватэры. Нагадаю, у Менск ехала толькі таму, што іх не было.

Прыехала ў Менск і паглядзела...Паглядзела расклад да Стаўбцоў. Да бліжэйшага электрона было 5 гадзін (

Пяць жудасна даўжэзных гадзін. І калі першыя дзве былі больш-менш асьветлены надзеяй, то потым мне далі зразумець, што я адна. Вось.

Але няпраўдай я выкрала для сябе 2 свабодных дні...Шкада было губляць іх дарэмна. Напэўна таму ўсё ж у Мір імкнулася... Пункт – убачыць О.Е. схаваўся недзе далёка чамусьці)

Значыць, нарэшце... Электрон Мінск – Барановічі: "Ту-туууууу!!!!!!!!"

Потым былі Стоўбцы

А потым быў Мір...Прыгожа там

А потым быў канцэрт. Танцпол зрабілі далёка ад сцэны, а яшчэ перад носам увесь час штука з камерай езьдзіла, за каторай ніхіра бачна не было...Наогул пра канцэрт нічога не скажу, бо хоць і стаяла за два метры да мяжы, нічагусечкі не бачыла. Гэтаму перашкаджаў аператар з вялізнай металічнай штукай, высакаваты народ наперадзе, і паверхня, што спускалася ўніз. Наконт гука: крута было чуваць гопнікаў адусюль, лепш чым Вакарчука – гэта факт. А ў астатнім было здораўскі. Гэта не сьцёб, праўда было здорава))

Дарэчы перад канцэртам калі стаяла, была прапанова: "Девушка, а давайте в ноги играть" (хітрая гульня, потым раскажу). Ну ясень пень, я згадзілася! Так з'явіліся новыя знаёмыя: два з Нясьвіжа, дзьве з Менску і тры з Баранавіч. Вось такая геаграфія.

Пасьля канцэрту мы ўсе дружна за рукі пайшлі да намётавага гарадку...Там маленька перакусілі. Потым Баранавіцкія дзяўчаткі паехалі дамоў, а мы праз гадзіну пайшлі спаць...пяць чалавек у адным намёце)))
 
                               

Рана раніцай мы (я і менскія дзяўчаткі) разьвіталіся з нясьвіжскімі хлопчыкмі (гаспадары намёта) і паехалі стопам да Менску. 
на шашу!

Злавілася фура, што ехала да Гомелю. Нас падвезьлі ледзь не пад Менск. Потым фура паехала ў Гомель, а мы злавілі другую машынку. Дзесьці а 8-ай раніцы  мы былі ўжо на месцы. Дарэчы дзяўчаткі таксама мастачкі, закончылі першы курс Менскага Глебаўскага вучылішча. Абмяняліся нумарамі, пагадзіліся сустрэцца, каб паехаць стопам у Бабруйск)) на баброў дзівіцца.

А потым Маладэчна...Паспала трошку, забрала зарадку да тэлефона))) і паехала дамоў...
 

Comments

[info]aniola4ak wrote:
30 Чэр 2008 22:47 (UTC)
прышпільна! я таксама так жадаю! i фотаздымкi таксама цікавыя=)))