А калі прачнулася патэлефанавала мне сяброўка jinji_rinji: яна заняла трэцяе месца на абласной алімпіядзе па ангельскай мове!
Бязьмежна радая за яе! Гэта крута! Рэяльна добра! І з самай ранічкі такі пазітыў - кляяясна)) А яшчэ гэта сонейка ў вочы, такое цёплае і яркае, такое мілае.
Мароз і сонца!
Кляяяяяясна, хажу шчасьлівая, як слон!
Толькі дурны дзень у каледжы быў. Прыйшлі проста падпісаць адзін залік. Я б наогул не яўлялася. каб ведала, залікоўку дала б каму-небудзь...
ну ды ладна...
А зараз я дома. Пахне нечым смачным... куцьця сёньня будзе.
Анечка прачнецца ў 5 раніцы на першы дызель, каб пасьпець у каледж.
За 30 хьвілін да адпраўленьня яна выскачыць з пад'езда, утыркне ў вушы нейкую музыку, якую падкажа маленькая крылатая муза. Потым гляне пад ногі - там бліскучая россып, падыме позірк - усюды па-казачнаму хораша. І сэрцайка напоўніцца пяшчотай і любоўю да маёй Смаргоні.
Да МАЁЙ, казачнай...
Фота паводле (там яшчэ здымкі казачнай Смаргоні ёсьць) :
http://budzma.org/fotakonkurs/fotakonkur
Род прыходзіць, і род сыходзіць,
а зямля застаецца ў вяках. Эклезіяст, 1.4
Напісаць у ЖЧ пра кнігу, каторую я прачытала ўжо ой-ё калі!, прымусілі два асьпекты. Па-першае, зараз выпадкова трапіла на яе ў інэт-варыянце. Па-другое, у гэтым рамане хаваецца гісторыя каханьня, пра якую захацелася расказаць, бо яна найбольш моцна ўпілася ў мяне.
Ну а што тут такога! Сямнаццацігадовай дзяўчыне паложана быць рамантычнай). Хтосьці ташчыцца ад Рамэо і Джульеты, некаму даспадобы Кэт і Лео ў “Цітаніку”… А я таю, гледзячы на галоўных герояў рамана “Золата забытых магіл” Людмілы Рублеўскай.
У рамане паралельна адбываюцца падзеі сёньняшніх дзён і часоў паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Чыста суб’ектыўнае меркаваньне: частка прысьвечаная цяперашняму часу некалькі “папсовая”, гэткі дэтэктыў.
Вось той час – ух! А пачатак які!
Ён – Вінцэсь. падлетак шаснаццаці гадоў, сын пана-землеўласьніка Рашчынскага, палюе ўначы на ваўкалака.
“…Вядома, такое ўчыняць было нядобра. Але што зробіш, калі дарос да шаснаццаці, скончыў шляхецкі інстытут1, а табе ўсё яшчэ не давяраюць зброі. А між тым у Маскалёвым лесе пасяліўся сапраўдны ваўкалак! Яго бачыў конюх Тодар, і дзеці вясковага каваля, а паненка Рагманава, смуглявенькая Вальжына з насьмешнымі цёмнымі вачыма, пры ўсіх гаварыла, што толькі сапраўдны мужчына не збаіцца выйсьці супраць ваўкалака. А паколькі такіх у навакольлі няма, дык яна лепш са двара выходзіць ня будзе. Ваўкалакі, кажуць, дзяўчат крадуць.
Ваўчыную скуру табе пад ногі, ганарліўка! Ды каб сьвежым зьвярыным духам працяло твой лялечны пакой з белымі фіранкамі! Рашчынскія не баяцца ні людзей, ні ваўкалакаў…”
Не проста дурная ганарлівасьць прымусіла падлетка скрасьці фамільную бацькоўскую дубальтоўку і ўпотай пайсьці ў лес – ён яе кахае, а тая і не глядзіць у яго бок.
Лежачы ў засадзе і ўяўляючы, як кіне шкуру ваўкалака пад ногі Вальжыны, Вінцесь сам ледзь на становіцца “шкурай” – яго засяклі. Ваўкалак (гэта аказваецца былы паўстанец, зараз вымушаны хавацца па лясах) па стрэльбе вызначыў, што прад ім сын даўняга сябра, адпусьціў.
Потым Вінцэсь у самых драматычных умовах даведваецца, што Вальжына кахае Ваўкалака. Потым ён едзе вучыцца ў Піцярбурскі ліцэй. Праз пяць год вяртаецца на Радзіму, пачынаецца паўстаньне, памірае бацька, жыве каханьне, жыве Беларусь…
…Паўстаньне прайграе. Вінцэсь застанецца жывы, будзе жыць у Францыі і садзейнічаць іхняму вызваленчаму руху, у надзеі, што тыя дапамогуць потым яго роднай Беларусі.
Праз 30 год Вінцэсь вернецца на Радзіму, сустрэнецца з Вальжынай…
Яго заб’юць. Заб’юць тыя, дзеля каго было ўсё страчана.
Яшчэ праз 100 год будуць жыць тыя, каму наканавана адрадзіць тое, што было страчана.
Qvis amas?
Amo Albarutenia!
http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dze
Пачатак кнігі:
http://www.rambler.ru/srch?&hilite=00000
працяг:
http://www.rambler.ru/srch?&hilite=00000
Адназначна, большую частку майго жыцьця, хачу я таго ці не, займае каледж. Неяк ніколі пра яго не расказвала. Калі толькі нешта кшталту: ну і дзібільная установа. Але вядома, што любы медаль мае два бакі. Зірнула я гэтак на сьвет па-іншаму і аказалася, што каледж у глыбіні душы люблю.
Трошку гісторыі…
Паступілі мы сюды ў 2007 годзе. Набор мастакоў 10 чалавек. На іспытах быў адзін хлопчык, ды не прайшоў, кілун адным словам. Такім чынам атрымалася чыста дзявочая група.
Уся наша 201 група уключае акрамя мастакоў яшчэ тэатралаў і харэографаў. Часам глядзіш на іх і думаеш, што вось праз колькі год яны стануць зоркамі балету, кіно… ці сэрыяла хаця б.
А мы мастачкамі? Можа быць, можа быць, як кажа наш настаўнік. Дарэчы, нашы настаўнікі руляць і заслугоўваюць асобнага посту.
Пра навучаньне…
Вучымся 3 гады. Набудзем спецыяльнась: мастак-жывапісец, выкладчык.
Асноўныя дысцыпліны: малюнак, жывапіс, кампазіцыя. Вывучаем таксама бацік, выцінанку, каляразнаўства, габелен і яшчэ чаго можа быць…
У жывапісе кожны год, як асобнае жыцьцё. На першым курсе мы жылі ў акварэлі – лёгкай, празрыстай ды свавольнай. Зараз змагаемся з гуашшу. Нацюрморты, 2-3 разы на год партрэт. Вучаць не баяцца, раскладваць фарбу вялікімі плоскасьцямі. Мажліва ад таго, душа мая ляжыць да імпрыссіянізму.
А наступны год будзе алейным. А так хочыцца, каб хутчэй ужо. Алёй падаецца самай цікавай тэхнікай, да таго ж абсалютна мной не асвоенай. Мы апранем тады белыя халаты і будзем вельмі падобны да медыцынскіх сястрычак. Халат дзеля таго, каб не вымазацца.
А не вымазацца, дарэчы, нерыяльна. З гэтага пункту гледжаньня мастак - брудная прафесія. Крыўдна канешне, калі прыходзіш ў чысьценькай беленькай кофтачцы, хоп! і ўжо не беленькая… але гэта дробязі, і гэты асьпект не можа як-небудзь скрануць любоў да мастацтва.
А часам гэта наогул плюс. Аднойчы аднагрупніца выпадкова разьвярнула фарбы і жоўтая гуаш пакрыла нашага двухметровага настаўніка з ног і да галавы. Ён мусіў ісьці дадому пераапранацца. І мы тры гадзіны радаваліся жыцьцю… Праўда, фарбы шкада – новенькая… ну і настаўніка, вядома… шкада :) Пра нас…
Значыцца…
Першае, што хочыцца сказаць, успомніўшы пра нас: дзявочы калектыў – рэч турба-ядзерная.
Напачатку неяк было нязвыкла і скушна… Але цяпер, прама скажам, хлапакі сталі не патрэбны.
Мастачкі нашы адсажаныя, усе! Таму жывецца нам досыць весела, яшчэ весялей настаўнікам… Яны ж не ведаюць, што іх будзе чакаць на наступным уроку))) Хаця для нас гэта таксама прыгода. Усё заўсёды здараецца нечакана, заўсёды імправізацыя, дзякуй богу, фантазія дазваляе неабмежаваны палёт – мастачкі ж як-ніяк.
Пра мяне…
пра мяне ў каледжы…
Аня ў каледжы адрозьніваецца ад Ані па-за яго межамі.
Па-першае: у каледжы я менш беларускамоўная. Затое не беларускай літаратуры адрываюся па поўнай, за што адразу ж мяне палюбіла беларусіца.
У астатнім падобна да звычайнай Ані. Для кагосьці сонца, для кагосьці надзейная апора, для іншых проста чалавек, нічым непрыкметны, а некаторыя мяне не любяць, бо: “утыкваю свой нос, куды не трэба”.
А гэта не праўда, проста погляды розныя. І мабыць неканфліктная. Бо як яшчэ растлумачыць, што з гэтым наборам я з усімі падрымліваю добрыя адносіны і…
Я люблю каледж!
Нашчасьце здарылася гэта ўночы.
Школа знаходзілася ў аварыйным стане і дзяцей пасьля Новага года плянавалася разьмяркаваць па іншых школках. Але, у сувязі са здарэньнем, разьмеркаваньне мусіць адбыцца зараз.
А здавалася, што такое можа быць выключна ў тэлевізары. Не дай божа, каб такое паўтрылася дзе-небудзь яшчэ.
Я да чаго дэмагогію развожу?
Нешта здарылася. Мажліва, Зямля, робячы чарговы абарот, пасьлізнулася на коўзкім лёдзе, і здрыгануўшыся перавярнула некаторыя рэчы іншым бокам.
кАРАЦЕЙ!
Мне хораша!
І хочыцца, каб усім было файна і цёпла. І каб не было ніякай адзіноты. І каб лагода абняла вас, так пяшчотна-пяшчотна.
Ну, што яшчэ я магу сказаць!!
Я вас люблю!